Участники на портале:
нет
Поиск по
порталу:
    
Metal Library - www.metallibrary.ru Metal Library: всё, что вы хотели знать о тяжёлой музыке!
Вход для
участников:
    
Metal Library:
Группы | Дискографии
Новости RSS/Atom Twitter
Группы
Статьи
Команда
Магазин

Видео уроки по музыке, мануалы к плагинам, бесплатные банки и сэмплы

Группы : Дискографии

MetalCD.ru

Дрыгва: "Сын Магутнага Рода" – 2010

энциклопедия: Дрыгва

Состав группы:

  • Аляксей Стэцюк – гитара, клавишные, флейта, ударные
  • Віталь Беразоўскі – вокал, бас

Дрыгва: "Сын Магутнага Рода" – 2010

Композиции:

  1. Прадказанне
  2. Шлях Валхвоў
  3. Маці Вужоў
  4. Сын Магутнага Рода
  5. Заклік
  6. Пад Сцягам Пяруна
  7. Подых Вайны
  8. Навальніца
  9. Калі Загінеш У Баі
  10. Святочная
  11. Старажытная Беларусь
  12. Цяжкія Крокі
  13. Купальская Ахвяра

Лирика

1. Прадказанне

І наступіць дзень, калі людзі здрадзяць
Родзічаў – Багоў сваіх, схіляючыся
прад чужым адзіным, які скажа:
не ўнукі вы мне, але рабы. І сыдуць
Вялікія старажытныя Багі. Сыходзячы,
склянуць яны адрачэнцаў і нашчадкаў іх,
і не будзе шчасця на гэтай зямлі.
На костках і крыві, страху і болі будзе
гісторыя іх, і звод – іх доля, іх шлях.
Але прыйдзе світанак, ўспомняць людзі,
што не рабы яны, але ўнукі багоў,
адкрыюць вешчуны браму Бацькам сваім
і скончыцца час цемры...

2. Шлях Валхвоў

Са мной гульню заладзіў вецер
У чыстым полі сярод ночы.
Гне да долу, збіць з ног хоча,
Засыпае снегам вочы.

Але бачу, недалёка
Засталося мне да лесу.
За сцяной дрэў, за высокай,
Завірухе мала месца.

Абраў знаёмы накірунак
І ў чорны глыб накіраваўся.
Стамляла йсці па гурбах снега,
Ды часам за галлё чапляўся.

Усё, заўважыў гэта месца –
Густы ельнік што хавае.
Невялікая паляна,
Туды я накірунак маю.

Вогнішча развёў ў цемры
І ў наступнае імгненне
Цень адкінуў святы камень –
Прад ім ўпаў я на калені.

І ў час калі прамовіў словы
Хвалы Багам нашага роду,
Цела Дух прашчура напоўніў
І ўвабраў я моц прыроды.

Нават той скарб каштоўных ведаў,
Што лес пранёс ў пакаленнях,
Раптоўна розум мой спасцігнуў
І атрымаў я прасвятленне.

Колазварот жыцця зямнога
Усім даўно адзначыў месца.
У віры бясконцым і спрадвечным
Павінны мы свой лёс пранесці.

3. Маці Вужоў

З-за далекага лесу ўзнялося сонца,
Святлом напоўніла прасторы.
Туман над ракою здаваўся бясконцым,
Зніклі з неба апошнія зоры.
Упартымі крокамі па Зямлі продкаў
Ступалі сыны Маці Вужоў.
На дужых цялах святочная вопратка,
Несці ахвяру вышаў час зноў.

Капішча заліла ахвяры кроў.
Пачуй свой народ,
Маці Вужоў!

Пушча глынула ў прыцемнена чэрава
Падуласны статак чалавечы.
Толькі промні праз галіны дрэваў
Скарбам лажыліся на іх плечы.

Станем на калені прад выявай Маці
І з павагай пакланімся ёй.
Памажы Маці, нам гора не звядаці
Станем верныя целам і душой!

4. Сын Магутнага Рода

Як кропля бурштыну застыла
У сэрцы тваім старажытнасць,
Старонкі мінуласці светлай,
Былых часінаў празрыстасць.

Цябе не кранаюць турботы
Сучаснага чалавецтва.
Пакаштаваць дзікай волі
Жадаў ты з самога маленства

Сын магутнага Рода!
Чуецца ў спевах птушыных.
Сын магутнага Рода!
Шэпчуцца соснаў галіны.

Ты хочаш зноў апынуцца там,
Дзе продкаў імены ў пашане,
Брат з братам жыве ў згозде
Ды ёсць сапраўднае каханне.

Сын магутнага Рода!
Нясе імя вецер на крылах.
Сын магутнага Рода!
Адзавецца ў хвалях блакітных.

Мае месца жах чалавечы прад Богам
І ў гушчары зяленай дубравы
Выява драўляная Рода стаіць,
Яму людзі прыносяць ахвяру.

Ты ведаеш, што рабіць далей
Да сябе кліча Маці-прырода.
Вяртаесся да каранеў сваіх,
Сын вялікага Рода!

5. Заклік

Яднайцеся і ідзіце, браты нашы і ваюйце, як гэта належыць нам – за сябе на землях нашых!
Хай рукі будуць стомлены не ад плуга, а ад цяжкіх мячоў, каб сталі мы вольнымі, як
і прашчуры.
Павінны мы сцягам нашым даць трапятаць на ветры і каням нашым – скакаць па палях.
І падняць прах вайны за сабой і даць ворагам удыхнуць яго.

6. Пад Сцягам Пяруна

Лютая моц выступае ў паход
У вайне пакараць чужаземцаў.
Вядома, хто нам нясе свой прыгнёт –
Сярод буйных траў знойдзе месца

На тварах Багоў попел спаленых вёсак,
Крыкі і плач нясе вецер.
Уздымаюцца дыму слупы да нябёсаў,
Разліваецца ліха па свеце.

Пяруне – наш Бог!
Праслаўляем цябе!
Здабыць славу мы зможам!
Не дай адчуць жах у той барацьбе
І славянская моц пераможа!

Крываву ахвяру нясем Чарнабогу,
Нам падтрымка яго не пашкодзіць,
Князь ужо заклікае ў дарогу,
Сваім позіркам войска абводзіць.

Знакі на нашых шчытах – абярэгі
Ды добра заменчана зброя.
Словы спеваў разнясі паўсюль, рэха!
Вышэй трымай наш сцяг, вояр!

Смерць не сможа спужаць нашых хлопцаў –
Жыцце вечнае іх чакае!
Таму смела ўперад глядзі, абаронца!
Моц Пяруна нас аб'яднае!

7. Подых Вайны

Гучны лязг зброі рэжа абшар,
Пад сонечным промнем даспехі блішчаць
Дзве хвалі людскія сышліся на бой.
Жаданне адно – перамогу трымаць!

Ад цяжару трасецца зямля,
Да сытасці п'е гарачую кроў,
Навокал свой водар веяла смерць
Ір'е чакае сваіх ваяроў.

Кідаюцца ў пекла і вераць
Багі не пакінуць сыноў сваіх
У гэтай бязлітаснай бітве
Прыкрыюць ад стрэл і дзідаў чужых.

Крапчэй трымай, вояр, свой меч!
Будзь хуткім і моцным у барацьбе.
Прагнецца варожае племя –
І перамога чакае цябе!

8. Навальніца

Зноў працчнецца моц Зямлі,
Зноў напоўніць чорныя недры,
Загамоняць векавыя лясы,
Заграміць, затрасецца ў паветры!

Пярун маланкай расколе абшар
І хутка прыйдзе час навальніцы.
Слёзы дажджу абмыюць твар
І пацякуць з узгоркаў крыніцай.

9. Калі Загінеш У Баі

Рассякаюць паветра гостры мячы,
Свішчуць над галовамі стрэлы.
Падымаюць зямлю наканечнікі дзідаў,
Цягнецца ўверх чорны дым ў далечы.

Кроплі крыві ўпалі на твар,
Слых рэжуць смяротныя крыкі,
Бой закіпае з новаю сілай,
І ў гэтым баі мой меч – гаспадар.

Ты бачыў мой цень,але не зратаваць
Сябе – лязо з сілай прабіла даспехі.
У вачах тваіх я назіраю агонь
І ён пачынае імгненнна згасаць.

Цяпер душа твая ў маіх руках
Я ахвярую яе свайму Богу.
Вусны шэпчуць чароўныя словы
І ворага раптам акутвае жах.

Хутчэй б'ецца сэрца ў грудзях,
Целам сваім адчуваю я стому
І сонца ўжо на небасхіле кідае
Крывавы позірк на наш сцяг.

10. Святочная

Сёння ў нашай вёсцы свята
Выносяць лыжкі ды талеркі,
Ежы на сталах багата,
Напоўнены пітвом куфелькі.

Гэй!...пітвом куфэлькі!

Крыкі, песні, ўсплескі смеха.
Водзе моладзь карагоды.
Ды разносе гоман рэха
На прастор роднай прыроды.

Гэй! Разносе рэха!

За гэтыя блакітны вочы
Прыгажэй няма, здаецца.
На прывабны стан дзявочы
Ня можа хлопец наглядзецца.

Гэй!...наглядзецца!

Хай турботы не кранаюць
Падымай свой куфаль смела!
Весялей, музыкі, грайце,
Адпачнуць хай дух і цела!

Гэй!...дух і цела!

11. Старажытная Беларусь

(бонус)

Старажытная Беларусь
Каралі азёраў блакітных.
Старажытная Беларусь
Зеляніна гушчараў шумлівых.
Старажытная Беларусь
Блакітная чара неба.
Старажытная Беларусь
Усё, што для зямлі нашай трэба!

Старажытная Беларусь
Крыкі вядзьмара, прароцтваў, закляццяў.
Старажытная Беларусь
Богі даруюць зямныя багацці.
Старажытная Беларусь
Зброя хваліцца перамогамі.
Старажытная Беларусь
У баі ратавалісь нямногія.

Старажытная Беларусь
Цячэ па крыві гонар і смеласць.
Старажытная Беларусь
Хто паспрабуе ў нас жах пасеяць!?
Старажытная Беларусь
Усхваляем веліч Сонца!
Старажытная Беларусь
Наш род – род пераможцаў!

12. Цяжкія Крокі

(бонус)

Цяжкія крокі па мяккай зямлі,
Паветра цяжкога поўныя грудзі.
Думкі таксама, нібы камяні,
Надзеі апошнія губяць.

Вецер апошні раз лашчыць нам твары,
Птушкі пяюць развітальную песню.
Паказалася сонца з-за хмары,
Каб ўбачыць нашу сустрэчу са смерцю.

Пільныя позіркі ўжо ўбачаць
Войска варожага чорныя сцены.
Іх гострыя дзіды толькі мараць
Узняць над зямлёю нашыя целы.

Але ёсць яшчэ моц і ў нашых руках
Не застарэла бацькоўская зброя.
Ніякага жаху няма ў вачах,
Не аддадзім землі родны бяз бою!

13. Купальская Ахвяра

(бонус)

У гэты апошні твой летні вечар
Месяц смуткуе разам з табой.
Ён светам халодным абдыме за плечы
І будзе старацца нясці супакой.

А заўтра настане апошні твой дзень,
Які прынясе навокал жыццё.
Твой лёс раптам акутала цень,
Душою ты кінешся ў забыццё.

Імя табе –Купала!
Жахлівыя позіркі ў грамадзе.
Самкнуліся чорныя хвалі,
Пакінуўшы толькі кругі на вадзе.

Сонечны свет зацягнецца хмарай,
Вецер нашэпча гаям маладым
Як стаўшы купальскай ахвярай,
Ты стала выратаваннем людскім.

Самкнуліся чорныя хвалі,
Пакінуўшы толькі кругі на вадзе.

А ранкам наступным празрыстыя росы
На травах рачных будуць ляжаць.
Гэта горкія дзявочыя слёзы
Пад промнем ласкавым зіхацяць.

© 2000-2024 Ghostman & Meneldor. Все права защищены. Обратная связь... Использование материалов разрешено только со ссылкой на сайт.